Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Начная аБЛОГа 8 сакавіка


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Беларуская праваслаўная царква адхрысьцілася ад плянаў пабудовы ў горадзе Кобрыні храму ў гонар расейскага палкаводца Аляксандра Суворава, вядомага задушэньнем паўстаньня на чале з Тадэвушам Касьцюшкам.

Камэнтары: "Якая гэта Беларусь ганарыцца паўстаньнем Касьцюшкі? Суворавым -- так. Сувораўская вучэльня -- мара любога, хто хоча стаць вайсковым афіцэрам. А што ў Беларусі ёсьць імя Касьцюшкі? Ці гэта схаваная форма гонару?"

"Касьцюшку паставяць помнік у Кобрыні напэўна. І ня так доўга давядзецца чакаць. Відаць, Беларускі экзархат гэта разумее, ад храму "імя Суворава" адхрысьціліся дальнабачна".

Блогер Fotaczka распавядае пра здарэньне ўвечары 7 сакавіка, калі спрабавала выклікаць "хуткую дапамогу" непрытомнай ад алькаголю маладой дзяўчыне, якую ўбачыла на прыпынку на праспэкце Незалежнасьці. Мэдыкі прыехалі праз 40 хвілінаў: "Нарэшце прыяжджае “хуткая”. Зь яе радасна выходзяць некалькі мужыкоў і сустракаюць нас словамі “С наступающими празднічкамі, кстаті!” Я закатваю скандал: “Вы да ўсіх больш за паўгадзіны едзеце ці толькі па сьвятах?” Мне адказваюць: “Падумаеш, у нас тут на каждой отановке такие лежат!”. Дзяўчыну грузяць на насілкі. Яна ўся сіняя". Камэнтары наведнікаў блогу: "Ня трэба на хуткую дапамогу штосьці дрэннае казаць. Там працуюць добрыя людзі. Але ж калі б вы ведалі ўмовы іх працы, вы б зьдзіўляліся чаму яны ўвогуле працуюць"; Адказ аўтаркі дзёньніка: "Я ж не кажу, што яны кепскія. А калі гэта, крый Божа, з кімсьці блізкім здарыцца? Якая мне справа да іх умоваў?"

Аўтар сайту блогаў "Жывы Журнал" Lejf піша ў сваім дзёньніку пра ўласныя падлікі, паводле якіх, калі ўзровень усясьветнага акіяну ўздымецца на 200 мэтраў, Беларусь ператворыцца ў архіпэляг астравоў. Lejf публікуе ўласнаруч распрацаваныя мапы, дзе на скрайніх выспах застануцца такія населеныя пункты як Гарадок, Талочын, Ваўкавыск І Клецак. Частка поўдня Менску зьнікне, а мікрараён Чыжоўка ператворыцца ў востраў.

Прэзэнтацыя відэакліпу "Тры расейскiя лiтары" адбудзецца 11 сакавіка а ў менскім фальварку «Добрыя мысьлi». Гурт «Zigzag» выступае за барацьбу супраць мацюкоў і блатной культуры.
XS
SM
MD
LG