Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Хавіер Саляна лічыць, што Эўропа мае магчымасьці распачаць адносіны з Лукашэнкам


Радыё Свабода Дэлегацыя Эўразьвязу, накіраваная вярхоўным прадстаўніком Зьвязу ў пытаньнях вонкавай палітыкі і бясьпекі Хавіерам Салянам, гэтымі днямі вывучае сытуацыю ў Беларусі.

Сам спадар Саляна, сустракаючыся сёньня з журналістамі ў Брусэлі, заявіў наступнае :

“Я мяркую, што мы , імаверна, маем некаторыя магчымасьці наладзіць ці распачаць пэўныя адносіны з Лукашэнкам, з Беларусьсю”.

Спадар Саляна сказаў, што вынікі візыту ягоных прадстаўнікоў у Менск будуць аналізавацца пасьля гэтых выходных.

Наш карэспандэнт у Брусэлі са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы перадае, што візыт прадстаўнікоў Хавіера Саляны адбыўся пасьля кантактаў паміж вярхоўным прадстаўніком Эўразьвязу ў пытаньнях вонкавай палітыкі і бясьпекі і беларускім міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым.

Эўракамісія: Нармалізацыя адносінаў пасьля палітычных рэформаў

Эўракамісія абнародавала прапановы па ўмацаваньню палітыкі суседзтва

Апытаньне ў Варшаве: "Ці варта ісьці на дыялёг з рэжымам Лукашэнкі"
XS
SM
MD
LG