Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі адзначаюць жаночае сьвята


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы 8 сакавіка не зьяўляецца афіцыйным сьвятам, аднак, палякі адзначаюць гэты дзень. Прычым, сьвята становіцца ўсё больш папулярным.

Песьня “Быць кабетай” у выкананьні Аліцыі Маеўскай заўсёды 8 сакавіка гучыць у эфіры польскіх радыёстанцыяў – так было і ў камуністычныя часы, так ёсьць і цяпер, хаця ад ідэалёгіі ў гэтым сьвяце амаль нічога не засталося.

Варшавянін: “Ідэалёгію можна прыдумаць да чаго заўгодна. Але ня гэта галоўнае. Галоўнае, што жанчыны былі, ёсьць і будуць цудоўнымі стварэньянямі і менавіта пра гэта трэба памятаць сёньня”.

У Варшаве каля шапікаў зь кветкамі – чэргі.

Гандляр: “Раней былі гвазьдзікі чырвоныя, а цяпер пераважна цюльпаны прадаем – кветкі вясны. Калі жанчыны атрымліваюць іх у падарунак – адразу ўсьміхаюцца”.

Пасьля 1989 году, калі ў Польшчы спыніў існаваньне камуністычны рэжым, разам зь ім адышлі ў нябыт і тагачасныя дзяржаўныя сьвяты. Жаночы дзень, аднк, апошнім часам становіцца ўсё больш папулярным.

“А мне яшчэ ніхто не падарыў кветак і не павіншаваў”, -- кажа варшавянка і з усьмешкай дадае, што ейны жаніх вяртаецца з працы толькі ўвечары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG