Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>Затрыманы непаўнагадовы сын Валерыя Леванеўскага<b/>


Сяргей Астраўцоў У Горадні міліцыянты затрымалі 14-гадовага Антона Леванеўскага. Гэта адбылося на рэчавым рынку “Паўднёвы”. Хлопец раздаваў улёткі з паведамленьнем пра маючы адбыцца ў сталіцы мітынг прадпрымальнікаў і віншаваў са сьвятам жанчынаў-прадпрымальніцаў.

Антона Леванеўскага даставілі ў пастарунак на рынку, дзе складаецца пратакол. Хлопец запатрабаваў, каб яму далі адваката. Нашаму Радыё ён паведаміў, што ў яго канфіскавалі 35 улётак.

Папярэднім разам Антона Леванеўскага затрымлівалі з аналягічнымі ўлёткамі 21 лютага на гарадзенскім рынку “Карона”. Тады міліцыянты нават ужылі кайданкі. На просьбу ягонага бацькі -- Валерыя Леванеўскага -- ў Ленінскім РАУС паабяцалі правесьці з гэтай нагоды праверку, але адказу сям’я не атрымала.

2 сакавіка на рынку “Карона” міліцыянты затрымалі сярэдняга сына Валерыя Леванеўскага — Уладзімера, якому 21 год. У яго канфіскавалі 163 ўлёткі.
XS
SM
MD
LG