Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адмяніла канвой расейскіх грузаў з Калінінградзкай вобласьці


Радыё Свабода Беларусь адмяніла канвой расейскіх грузаў, якія перамяшчаюцца з Калінінградзкай вобласьці Расеі на астатнію частку Расеі. Аднак, выключэньнем стануць падакцызныя грузы, якія будуць, як і раней, канваяваць па тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Такім чынам, Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі вярнуўся да працэдуры мытнага афармленьня і кантролю тавараў, якая дзейнічала да 8 студзеня 2007 году. Распараджэньне паступіла на пункт пропуску “Каменны Лог” на беларуска-літоўскай мяжы а 22-й гадзіне 7 сакавіка.
XS
SM
MD
LG