Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Канфіскаваны наклад бюлетэню "Свабоду Беларусі"


Радыё Свабода У намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігара Шынкарыка канфіскавалі інфармацыйны бюлетэнь “Свабоду Беларусі”. Палітык кажа, што міліцыя забрала каля 50 тысячаў асобнікаў бюлетэню, што знаходзіліся ў аўтамабілі. Пра гэта паведамляе прэсавая служба АГП.

Ігар Шынкарык быў затрыманы 7 сакавіка супрацоўнікамі ДАІ і дастаўлены ва Ўпраўленьне ўнутраных спраў Менскага райвыканкаму. Пасьля таго, як палітык даў тлумачэньні, яму вярнулі асабістыя рэчы і адпусьцілі. Пры гэтым сказалі, што яшчэ яму патэлефануюць. А пакуль будуць вырашаць, што рабіць далей.
XS
SM
MD
LG