Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь патрабуе спыніць будаўніцтва храму ў гонар А.Суворава


Любоў Лунёва, Менск Актывісты незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Правы альянс” правялі акцыю ў Кобрыне супраць будаўніцтва храму ў гонар расейскага вайскоўца Аляксандра Суворава.

На прыдарожным слупе, на якім прымацаваная шыльда з назвай гораду, замацавалі расьцяжку: “Сувораў – кат беларускага народу”. Моладзевыя актывісты даслалі ліст на імя кіраўніка кобрынскай адміністрацыі з патрабаваньнем спыніць будаўніцтва храму ў гонар А.Суворава і ўшанаваць памяць нацыянальнага героя, які нарадзіўся на Берасьцейшчыне, Тадэвуша Касьцюшкі.

Хлопцы на вуліцы раздалі дзьве сотні ўлётак пра ролю расейскага палкаводца ў беларускай гісторыі.

Раней сёньня Беларускі Экзархат Расейскай Праваслаўнай Царквы распаўсюдзіў паведамленьне, зь якога вынікае, што афіцыйныя царкоўныя ўлады ня маюдь дачыненьня да прыватных ініцыятываў зьвязаць будаўніцтва храма Нараджэньня Хрыстовага ў Кобрыне зь імем А.Суворава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG