Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Міліцыянты ўварваліся ў офіс Партыі БНФ


Радыё Свабода, Магілёў Трое міліцыянтаў сёньня ў 16.30 уварваліся ў сядзібу рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ. Свае дзеяньні яны матывавалі тым, што ў горадзе зьявілася шмат друкаванай прадукцыі, якая выйшла з парушэньнем заканадаўства.

Старшыня рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў Радыё Свабода, што міліцыянты ў прысутнасьці сьведкаў на дадзены момант апісваюць усю друкаваную прадукцыю ў сядзібе і зьбіраюцца яе канфіскоўваць.

Спадар Кастусёў назваў імёны міліцыянтаў – гэта супрацоўнік Ленінскай управы ўнутраных спраў Магілёва Міхаіл Халамаў ды ўчастковыя Віктар Цароў і Юры Радзькоў.
XS
SM
MD
LG