Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрыманы намесьнік старшыні АГП Ігар Шынкарык


Радыё Свабода У Менску сёньня быў затрыманы намесьнік старшыні АГП Ігар Шынкарык.

Яго машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Быў праведзены дагляд, падчас якога знойдзены наклад бюлетэня Нацыянальнага камітэту аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Бюлетэнь меў усе прадугледжаныя законам выходныя дадзеныя. Аднак у Ігара Шынкарыка забралі правы і загадалі ехаць за машынай ДАІ на той падставе, што “ў яго няма дакумэнтаў на груз”. Зараз ён знаходзіцца ва ўправе МУС Менскага раёну.
XS
SM
MD
LG