Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік мінфіну Расеі: крэдыт Беларусі – “вялікая нагрузка на бюджэт”


Радыё Свабода Намесьнік міністра фінансаў Расеі Сяргей Старчак заявіў сёньня, што крэдыт у паўтара мільярды даляраў, які папрасіла Беларусь, “стане вялікай нагрузкай для расейскага бюджэту”. Расея і Беларусь на наступным тыдні маюць намер правесьці кансультацыі па пытаньні дзяржаўнага крэдытаваньня Беларусі.

Спадар Старчак падкрэсьліў, што адпаведныя выдаткі не былі закладзеныя ў фэдэральны бюджэт на гэты год, таму ў выпадку прыняцьця станоўчага рашэньня па крэдыце ў бюджэт спатрэбіцца ўнесьці папраўкі.

“Цяпер мы павінны зразумець, наколькі складаная сытуацыя і наколькі выдзяленьне крэдыту зьяўляецца крытычным для беларускага боку”, – сказаў намесьнік міністра фінансаў Расеі.

Ён дадаў, што выдзяленьне крэдытаў на фінансаваньне дысбалянсу бюджэту зрэдку выкарыстоўваецца расейскім бокам, аднак Беларусі такія крэдыты ўжо двойчы даваліся.

Гл. таксама: Расея будзе думаць пра крэдыт Беларусі 2 месяцы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG