Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскім прадпрымальнікам дазволілі правесьці мітынг 12 сакавіка


Радыё Свабода Менгарвыканкам дазволіў індывідуальным прадпрымальнікам правесьці 12 сакавіка мітынг – але не на плошчы Якуба Коласа, як яны прасілі, а ў парку Дружбы народаў.

Як паведаміў Радыё Свабода актывіст прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін, мэта мітынгу – прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемаў дробнага бізнэсу.

Найперш прадпрымальнікі зьбіраюцца дамагацца адмены прэзыдэнцкага ўказу №760, які дазваляе ім наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў.
XS
SM
MD
LG