Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На пытаньні слухачоў "Свабоды" адказала Тацяна Процька


Радыё Свабода 8 сакавіка на пытаньні слухачоў адказвала лідэр Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька.

Яна нарадзілася ў Менску, у журналісцкай сям’і. Пасьля фізфаку БДУ 10 гадоў працавала на катэдры паўправаднікоў роднага факультэту. Затым паступіла ў асьпірантуру Інстытуту філязофіі і права, дасьледавала філязофскія праблемы прыродазнаўства, займалася гісторыяй фізыкі. Мае публікацыі той пары ў часопісах “Успехи физических наук”, “Философские проблемы естествознания”. Абараніла кандыдацкую дысэртацыю па мэтадалягічных праблемах разьвіцьця фізычных ведаў.

Падчас дактарантуры ў акадэмічным Інстытуце гісторыі працавала над тэмай “Станаўленьне таталітарнай сыстэмы ў Беларусі. 1917-1941”. Матэрыялы для сваёй дысэртацыі зьбірала ў архівах КДБ і ФСБ. Аўтар больш як 70 працаў і манаграфіі.

З дня стварэньня Беларускага Хэльсынскага камітэту ў 1995 годзе – яго нязьменны старшыня.

Што хвалюе Тацяну Процьку сёньня?

“Я толькі што з сустрэчы з прадстаўнікамі Эўразьвязу. Яны кантактавалі з грамадзкасьцю, супрацоўнікамі прэзыдэнцкай адміністрацыі і кіраўніцтвам Міністэрства замежных справаў.

Галоўнае пытаньне, якое абмяркоўвалася, – гэта падрыхтаванасьць, сур’ёзнасьць намераў беларускага кіраўніцтва весьці дыялёг з Эўразьвязам. А ці патрэбны нам гэты дыялёг? А ці нешта страчваем мы ад таго, што шчыльных дачыненьняў з аб''яднанай Эўропай няма? Адказы вельмі цікавыя!”

Фрагмэнты размовы Тацяны Процькі са слухачамі слухайце ў вечаровым эфіры "Свабоды" 9 сакавіка. Цалкам тэкст будзе зьмешчаны таксама на сайце Беларускага Хэльсынскага камітэту. Адрас: www.belhelcom.org
XS
SM
MD
LG