Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: пададзена заяўка на шэсьце і мітынг да Дня Волі


Радыё Свабода Магілёўская аб’яднаная дэмакратычная кааліцыя зьбіраецца 25 сакавіка правесьці ў Магілёве шэсьце ды ўрачысты мітынг, прымеркаваныя да 89-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Адпаведная заява пададзеная і зарэгістраваная ў прыёмнай старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Віктара Шорыкава.

Заяву падпісалі дэпутат гарсавету Аляксандар Агееў, кіраўнікі рэгіянальных арганізацыяў партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Ўладзімер Шанцаў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Юры Новікаў ды кіраўнічка незалежнага прафсаюзу радыё-электроннай прамысловасьці Галіна Лісіцына. Пад заявай паставілі свае подпісы партыйныя актывісты Віталь Макаранка, Сяргей Стральцоў ды Ірына Качарова.
XS
SM
MD
LG