Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П’янага кіроўцу пакаралі штрафам 930 тысячаў рублёў


Радыё Свабода Новы Адміністрацыйны кодэкс дзейнічае ўсяго тыдзень, але колькасьць аварый і выяўленых парушэньняў істотна паменшылася. Ганна Банадык, кіраўніца прэсавай службы ўпраўленьня ДАІ, зьвязвае гэта з павелічэньнем штрафаў, якія спаганяюцца з людзей.

“Калі раней шмат каму было прасьцей аддаць шэсьць тысячаў штрафу, чым прышпіліцца, дык плаціць за такую вольнасьць 31 тысячу ніхто не жадае. Як вынік — амаль усе прышпіленыя. 3 сакавіка было 117 аварый. А год таму ў гэты дзень 212”.

“Комсомольская правда в Белоруссии” паведамляе, што самы высокі штраф за апошнія дні — 930 тысячаў рублёў — давядзецца выплаціць кіроўцу, якога засьпелі за рулём нападпітку.

“П’яных на дарозе стала ўдвая меней. Баяцца — і правільна робяць, — працягвае Ганна Банадык. — Думаю, так пойдзе і далей, сёлета мы захаваем жыцьці мноства людзей”.

Гл. таксама • Ад 1 сакавіка ў шэрагах кіроўцаў чакаецца “натуральны адбор”
XS
SM
MD
LG