Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя ЗША заклапочаная сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі


Радыё Свабода Адміністрацыя ЗША лічыць, што сытуацыя ў сфэры правоў чалавека дэмакратыі ў Расеі пагаршаецца, а ў Беларусі працягвае выклікаць сур’ёзную заклапочанасьць. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, такую заяву зрабіў памочнік Дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях дэмакратыі і правоў чалавека Бары Лаўэнкрон.

Ён выступіў ва аўторак на спэцыяльным брыфінгу для журналістаў з нагоды абнародаваньня амэрыканскім замежнапалітычным ведамствам чарговай штогадовай справаздачы аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце за 2006 год.

Бары Лаўэнкрон лічыць 2006-ы "годам адкату" ў забесьпячэньні правоў і свабодаў чалавека. "Трывожна высокая колькасьць кранаў прыняла альбо выбарачна прымяняла законы і пастановы, накіраваныя супраць няўрадавых арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі. Прыклады ўключаюць ў сябе новае абмежавальнае расейскае заканадаўства, датычнае недзяржаўных арганізацый, і абмежаваньні, якія закранаюць інтэрнэт у Кітаі”, сказаў амэрыканскі дыплямат.

На просьбу ацаніць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі Бары Лаўэнкрон адказаў, што “нічога добрага” на гэты конт ён сказаць ня можа. Пры гэтым Б.Лаўэнкрон паведаміў, што сустракаўся на мінулым тыдні ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. "Яны ня маюць намеру здавацца. Яны зьбіраюцца працягваць ціснуць на ўрад у Менску”, падкрэсьліў памочнік Дзяржсакратара.
XS
SM
MD
LG