Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч сустракаецца з дэлегацыяй вярхоўнага камісара Эўразьвязу


Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч сустрэнецца ў Менску з дэлегацыяй вярхоўнага камісара Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Хавіера Саляны.

У склад дэлегацыі ўваходзяць дырэктарка аддзелу палітычнага плянаваньня кабінэту вярхоўнага камісара Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Хавіера Саляны Хельга Шмід, а таксама галоўны дарадца гэтага аддзелу Пірка Тапіёла.

Тэмы сустрэчы – магчымыя варыянты разьвіцьця палітычнай сытуацыі ў Беларусі, абмеркаваньне пазыцыі інстытутаў Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьнях зь Беларусьсю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG