Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Жанчына ня кіне за краты іншую жанчыну”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 7 сакавіка ў розныя гады.

“Ніва”

“Ніва” на гэтым тыдні 1967 году паведамляе з БССР: “Нядаўна памёр заснавальнік беларускага кіно Юры Тарыч, родам з Полацка. Першы рэжысёрскі дэбют Тарыча адносіцца яшчэ да нямога кіно. Найбольш значным творам гэтага перыяду творчасці Тарыча быў фільм “Крылы халопа”. На міжнародным конкурсе ў 1928 годзе ў Злучаных Штатах Паўночнай Амерыкі фільм увайшоў у лік найлепшых дзесяці фільмаў года побач з “Браняносцам Пацёмкіным” Эйзенштэйна і “Маці” Пудоўкіна”.

“Голас Радзімы”

“Голас Радзімы” ў 1977 годзе ў рэдакцыйным артыкуле адзначае: “Тры гады назад бібліятэчныя работнікі Беларусі рашылі высветліць, як распаўсюджана чытанне ў вёсцы, дзе крыху больш як паўстагоддзя назад амаль 90 працэнтаў жыхароў не ўмела чытаць і пісаць. Аказалася, што 87 працэнтаў сельскіх жыхароў з’яўляюцца чытачамі бібліятэк… Як вядома, першая кніга на беларускай мове выйшла яшчэ ў 1517 годзе. Выпусціў яе ў сваёй друкарні выдатны беларускі асветнік Францыск (Георгій) Скарына… Але спатрэбілася 400 гадоў, каб друкаванае слова было пастаўлена, нарэшце, на службу народа”.

“Имя”

На гэтым тыдні 1997 году Ірына Халіп на старонках “Имени” піша: “Жанчына не дазволіць амапаўцам адбіраць у бабулек ля рынку зьвязкі сушаных грыбоў, таму што яна жаласьлівая паводле натуры і ня можа быць жорсткай да старых. Жанчына не зачысьціць апазыцыйных газэтаў, таму што яна занадта цікаўная і лічыць за лепшае, каб пра яе пісалі тысячы розных газэтаў, а не чатыры аднолькава посныя. Жанчына ня будзе далучаць сваю краіну да якой-небудзь іншай у спадзяваньні на мітычны наднацыянальны тытул… Жанчына не раззлуе журналістаў на прэсавай канфэрэнцыі, таму што здолее пераўтварыць уласнае незадавальненьне ў какецтва. Жанчына ня кіне за краты іншую жанчыну”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG