Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 гадоў "Нашай Нівы": літаратурны конкурс у музэі Багдановіча


Севярын Квяткоўскі, Менск Фінал літаратурнага конкурсу да 100-годзьдзя газэты "Наша Ніва" зладзілі ў літаратурным музэі Максіма Багдановіча ў Менску. Арганізатарам конкурсу выступіў беларускі ПЭН-цэнтар. Маладымі літаратарамі апекаваліся літаратуразнаўца Ганна Кісьліцына і паэт Андрэй Хадановіч. 6 сакавіка ў музэі Багдановіча абвяшчаюць імёны тузіну пераможцаў. Імпрэза працягваецца і ў гэтыя хвіліны

Паэт, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Уладзімер Някляеў сказаў пра сустрэчу: "Калі б гэта было гадоў 20 таму, то мне давялося б гадаць пра многіх з вас – што прывяло кожнага сюды. Бо ў той час літаратура была шмат у чым зьявай кан''юнктурнай. Людзі пісалі ад кніжкі да кніжкі, ад кватэры да кватэры. На сёньняшні дзень літаратура не дае нічога апроч дакрананьня да дзіва".

Газэта "Наша Ніва" была створаная ў 1906 годзе ў Вільні і адноўленая там жа ў 1991 годзе. Але ад 1996 году выдаецца ў Менску.

Далей слова ўзяла Ганна Кісьліцына: "Няма нічога дзіўнага ў тым, што сэмінар для маладых літаратараў праходзіў у Вільні. Тым больш няма нічога дзіўнага, што адзін з творчых конкурсаў называўся "Віленскі сшытак", і нашыя маладыя літаратары пісалі вершы, прысьвечаныя Вільні. Тут спадар Някляеў казаў, што Вільня – культурная сталіца Беларусі. У літаратуру прыйшло новае пакаленьне. Яны не згаджаюцца з тым, што сэрца Беларусі – у Вільні. Яны кажуць, што сэрца Беларусі – у Беларусі”.

Ганна Кісьліцына прадставіла Юлію Шацько і ейны верш пра Вільню":

Вулкі, вулкі, вулкі, вулкі... Я знаходжу цябе на старых вулках Вільні, на вузкіх вулках над вуркатлівай Вяльлёй.

Разам у фінал конкурсу выйшлі каля двух дзясяткаў маладых літаратараў. ПЭН-цэнтар рэгулярна ладзіць гэткія конкурсы. Так, напрыклад, ладзіліся літаратурныя спаборніцтвы, прысьвечаныя каханьню і асобе Ўладзімера Караткевіча. Прызам для пераможцаў зьяўляецца зборнік твораў тых, хто патрапіў у фінал.

Андрэй Хадановіч і Ганна Кісьліцына

Уладзімер Някляеў

Лявон Баршчэўскі

Юлія Шацько
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG