Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: абвешчаны прысуд мытнікам і супрацоўнікам ДАІ


Радыё Свабода, Берасьце 6 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця скончыўся судовы працэс, на якім у якасьці абвінавачаных былі 22 чалавека, якія складалі крымінальную групоўку.

На лаве падсудных апынуліся сямёра мытнікаў мытнага паста “Заходні Буг”, чатыры супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі, два ахоўнікі прыватных фірмаў, прадпрымальнік, кіроўца, а таксама іншыя асобы, некаторыя з якіх раней ужо былі за кратамі.

Паводле высноваў суду, злачынная групоўка цягам 2003-2004 гадоў здолела легалізаваць у Беларусі больш за паўсотні аўтамабіляў, што былі скрадзеныя ў краінах Эўропы альбо ня мелі адпаведных дакумэнтаў.

Галоўнае абвінавачваньне ў стварэньні арганізаванай злачыннай групоўкі суд палічыў не даказаным, але прызнаў вінаватасьць згаданых асобаў у махлярстве, злоўжываньні службовым становішчам і падробцы дакумэнтаў. У выніку некаторыя падсудныя атрымалі пакараньне ў выглядзе абмежаваньня свабоды (так званая “хімія”), а галоўны абвінавачваны – Генадзь Бузак – асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўленьня волі. Супрацоўнікі ДАІ і мытнікі асуджаныя на тэрмін ад трох да чатырох гадоў зьняволеньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG