Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІЧБА ДНЯ: кожныя 30 сэкунд у сьвеце адбываецца адно самазабойства


Радыё Свабода У Беларусі штогод канчаюць жыцьцё самагубствам прынамсі тры тысячы чалавек, гэта складае прыблізна 30 чалавек на 100 тысяч насельніцтва.

Паводле гэтага паказчыка Беларусь, разам з Украінай, Расеяй і Літвой, уваходзіць у групу краінаў з вельмі высокім узроўнем самазабойстваў.

Ва Ўкраіне на 10 тысяч насельніцтва прыпадае 33 самазабойствы на год, у Расеі – 35, у Літве – 39. Сярэдні ўзровень самазабойстваў – ад 10 да 20 тысяч чалавек на 100 тысяч насельніцтва – у такіх краінах, як Аўстралія і ЗША, а зусім нізкі ўзровень самазабойстваў – у такіх эўрапейскіх краінах, як Грэцыя, Італія і Армэнія.
XS
SM
MD
LG