Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"На горналыжныя курорты Аўстрыі ужо не пускаюць. Прыйдзецца арганізоўваць гонкі на вярблюдах ці заплывы на байдарках у Пэрсыдзкай затоцы"


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабодуза 6 сакавіка. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам таксама можна дасылаць СМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Спадар: “Недзе неяк я прачуў, што Міністар унутраных справаў зрабіў заяву пра тое, што міліцыя ў гэтым годзе будзе скарочана на дзьве тысячы. Канечне, гэтыя скароты – кропля ў моры, таму што ад тлустасьці, аб “клопату” пра нас яны на інфаркты-інсульты хварэюць. Дык вось я хачу сказаць, што ня трэба спадзявацца на лепшае. Усё ў нас наадварот. Дзьве тысячы ён проста, падавіўшыся, сказаў, так для добрага слаўца. Наадварот, на дзьве тысячы павялічаць, вось пабачыце. Магу з кім заўгодна аб заклад пабіцца. Я неяк з адной жанчынай з Адміністрацыі прэзыдэнта аб заклад пабіўся. Я казаў, што, нягледзячы на скароты чыноўніцкага апарату, ён на 10-15 % павялічыцца. І праўда! Яны знаходзяць розныя шляхі, дадатковыя структуры. Дык вось было б добра скараціць судзьдзяў, працаўнікоў пракуратуры, Міністэрства юстыцыі…Каму гэта трэба? Невялікае б ведамства пры пракуратуры і усё. Вось даярку пасадзілі на паўтары гады, адарвалі ад сям’і….Што яна зрабіла? Вынесла малако…”

Спадар: “Я са зьдзіўленьнем адкрыў, што ў кожным раёне ў нас ёсьць Камітэты Дзяржбясьпекі. Божа мой, да чаго можа даходзіць глупства нашых кіраўнікоў! Ужо большага глупства няма. Што нам хаваць? Якія сакрэты ў нас выведаюць? Калі ёсьць нейкі сакрэт, дык трэба яго хаваць. І ніякі КДБ яго не абароніць. Таму мне не зразумела, што гэта за правакатары, што, як Вы перадавалі, вызываюць бацькоў, дзеці якіх вучацца за мяжой, у прыватнасьці ў Польшчы. Няхай вучацца дзе хочуць, чаму хочуць. Гэта іх справа. А вось учыніў злачынства, няхай міліцыя займаецца і саджае. А што яно, гэта дзіця, што вучыцца за мяжой, якія сакрэты яно носіць? І што ў акно падглядваць, у прыбіральню? Што гэта такое? Я лічу, што гэта самае нізкапробнае кіраўніцтва, якое дарма людзей бударажыць і адбівае ад сапраўднага жыцьця. Гэта вельмі дрэнна”.

Аляксандар, Нацыянальны аэрапорт “Менск-2”: “Дзень добры, Радыё Свабода. Паляцеў наш сакалок у Эміраты, учора выпраўлялі. Сам на Боінгу 737, а Сідорскі на ТУ 154. Вось гэта сапраўдны рэжым жорсткай эканоміі. Жыве Беларусь!”

Кавалёў: “Беларускі эканамічны цуд лопнуў, як мыльная бурбалка. Ідзе ліхаманкавы пошук грошай. Выйшаў указ аб эканоміі. Калісьці ў Старшыні Вярхоўнага Савету шаноўнага спадара Шушкевіч было тры целаахоўнікі. Цяпер у службе бясьпекі галоўнага беларускага начальніка 1200 чалавек. Спадар Лукашэнка, лічу, што ні служба бясьпекі, ні “Альфы” з “Алмазамі”, ні АМАПы ня выратуюць Вас, усенародна любімага, ад беларускага ці Гааскага суду. Вось была б дзе эканомія. Задумайцеся, калі ласка!”

Анастас Семяновіч: “Таварыш Лукашэнка даручыў ураду актыўней шукаць паставак энэрганосьбітаў у Беларусь. Я усьцешаны, што праз 12 год дайшло, што прывязка да адной Расеі – рэч вельмі рызыкоўная. Гэта пацьвердзілі газавая і нафтавая войны з Расеяй. Ваш урад, таварыш Лукашэнка, не прафэсійны. І яны былі абавязаны гэта прадбачыць. А значыць, дадзены урад трэба адправіць у адстаўку. Яны сёньня думаюць, як даставіць нафту зь Ірану. Я упэўнены. Яна для Беларусі будзе залатою. Літоўскі прэзыдэнт Адамкус сказаў, што пытаньне паставак нафты ў Беларусь ён абмяркоўваў зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Рычардам Чэйні, што нафта для Беларусі можа паступаць марскім шляхам да Клайпэды, а адтуль чыгункай. Нафту здабываць у параўнальна блізкім Паўночным моры. Кошт будзе значна меншы, чым зь Ірану. Вось, таварыш Сідорскі, і пытаньне да Вас. Чаму Чэйні і Адумкус лепш ведаюць, дзе браць Беларусі нафту і як лепш яе дастаўляць".

Спадар: “Бываючы на Плошчы ў вялікім натоўпе людзей не адчуваецца еднасьці, аб’ядноўваюць толькі бывае воклічы “Жыве Беларусь!”. І я даўно задумаўся, каб нехта калі напісаў добрую такую аб’яднаўчую песьню. Вось я ужо Вам чытаў свой верш “Плошча наша”. А тут вось папрабаваў нешта накшталт словаў да песьні. Зьвяртаюся да Вас, бо куды даслаць гэтыя тэксты? Ну, прадмова такая, што гэта прысьвечана моладзі, якую я спадзяюся убачыць у большай колькасьці на пляцы Каліноўскага.

Я вітаю цябе, Беларусь маладая, І хачу, каб ты вольнай была, Каб у кожным куточку Майго любага краю Хоць надзея на лепшую долю жыла, Каб надзея на лепшую долю жыла.

Уздымайся наш сьцяг у блакітнае неба І вядзі за сабой да сьвятла. Лепшай спадчыны, мабыць, Нашчадкам ня трэба, Калі б толькі Радзіма, як сад, зацьвіла Калі б толькі Радзіма, як сад, зацьвіла".

Мікола Саскевіч, Польшча: “Адказваю на пытаньне, як ушанаваць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Пры лукашэнкавай бандыцкай хунце нам толькі застаецца адно: расказваць, расказваць усё, што мы помнім і ведаем пра сталінскія злачынствы нашым дзецям і унукам. Так рабіў мой бацька, так раблю я".

Ермалкевіч Андрэй, Асіповічы: “Рэдкі выпадак, калі я веру Лукашэнку. Але ў тым, што ён любіць нашу апазыцыю, я не сумняваюся. Часам у мяне бывае такое уражаньне, што некаторым апазыцыянэрам Лукашэнка павінен плаціць грошы. Таму што з такой апазыцыяй, калі яму Бог дасьць здароўе, ён яшчэ паб’е рэкорд Фідэля Кастра. І па гэтаму нашу апазыцыю усё ж такі прашу зьвярнуць увагу на Казуліна, на яго працу, як ён, толькі прыйшоўшы ў палітыку, так напалохаў уладу, што яна пасадзіла яго за краты. Яна яго пачала сапраўды баяцца. А Мілінкевіч і Ко, прашу прабачэньня, надакучыла слухаць адно і тое ж. Мне здаецца, самы час нешта рабіць. Ці не займайце месца ў палітыцы, а прапусьціце тых, хто будзе нешта рабіць, а не разважаць пра няшчасны лёс нашай Радзімы”.

Спадарыня: “Добры вечар, “Свабода”. Юры Дракахруст у гутарцы з апазыцыйнай дэлегацыяй у Вашынгтоне працаваў прафэсійна. А іх адказы – нічога новага. Дыпляматычнае забаўтваньне аўдыторыі, нават не хацелася слухаць. А Лябедзька выказаўся: “Ня трэба плявузгаць!” Такое раздражненьне на непрыемнае яму пытаньне. Адкуль ён узяў, што рэйтынг Мілінкевіча 5,8 %? А раней выказваўся, што Аляксандар Мілінкевіч у палітыцы пад вялікім уплывам у сваёй жонкі і іншыя нягодныя выказваньні. І не прыкрывайцеся, спадар Лябедзька, іменем Юрыя Захаранкі. Я асабіста бачыла і, галоўнае, чула Юрыя Захаранку. Гэты сьмелы чалавек ведаў, на што ішоў. Ён ствараў атрады самаабароны ў Беларусі, быў адкрыты ў барацьбе зь нялюдзкім рэжымам, адкрытым. Прыйдзе час, і вольная Беларусь паставіць яму помнік і паклоніцца. Дзякуй. Прабачце, што трохі са злосьцю".

Спадар: “Аляксандар Рыгоравіч, ты цяпер вандруеш па арабскім краінам, але я упэўнены, што табе гэта не дапаможа. І за твой паразытычны лад жыцьця, і за зьдзекі зь беларускага народу ты усё роўна панясеш суровую кару. І будзеш сядзець рана ці позна за кратамі”.

Спадар: “Просьба: хоць раз на тыдзень праводзіць дыялёг-размову пра жыцьцё простага народу ў параўнаньні з намэнклятурай, чыноўнікамі. Гэта значыць, заробкі, пэнсіі, атрыманьне жыльля і гэтак далей. А таксама параўноўваць кошты на прадукты харчаваньня праезду транспарту, камунальныя паслугі ў Беларусі і ў Нямеччыне ці ў Вялікабрытаніі, як узору заходняга ладу жыцьця. Гэта прыцягне вялікую колькасьць слухачоў на Радыё Свабода. І гэта будзе вельмі цікавая рубрыка”.

Іван Нелукашоў: “Хачу выказаць сваё меркаваньне наконт паездкі Лукашэнкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Відавочна, што на горналыжныя курорты Аўстрыі і іншыя краіны ужо ніяк не пускаюць. Прыйдзецца арганізоўваць гонкі на вярблюдах у пясках ці заплывы на байдарках у Пэрсыдзкім заліве. І гэта не Раўбічы. Арабскія шэйхі таксама ня любяць прайграваць. Яны таксама любяць быць першымі. Азіяцкія дэспатыі і беларуская дыктатура мэнтальна аналягічныя".
XS
SM
MD
LG