Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аглядальнікі ў Беларусі адносна гібелі журналіста “Камерсанта”: беларускі сьлед малаверагодны


Алег Грузьдзіловіч, Менск “Пакуль гэта чарговая непацьверджаная чутка пра беларускі сьлед. Але пачакаем вынікаў сьледзтва, ” — пракамэнтаваў вэрсію гібелі журналіста газэты “Камэрсант” Івана Сафронава супрацоўнік прэсавай службы Рады бясьпекі Беларусі Уладзімір Несьцяровіч. Паводле шэрагу расейскіх мэдыяў, напярэдадні сьмерці расейскі журналіст нібыта заявіў, што рыхтуе артыкул аб незаконных пастаўках расейскай зброі ў Іран і Сірыю праз Беларусь.

“Беларусь неаднаразова заяўляла, што незаконным гандлем зброяй не займаецца”, — заявіў Свабодзе Уладзімір Несьцяровіч.

“Хутчэй гэта сьмерць — сьледзтва карумпаванасьці дзяржаўных чыноўнікаў Расеі, якія займаюцца гандлем зброяй”, — камэнтуе вэрсію гібелі Івана Сафронава беларускі вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін, паводле якога ў Беларусі цяпер няма магчымасьці прыкрываць незаконныя пастаўкі зброі іншых краін на Блізкі Ўсход.

Працяг тэмы слухайце ў нашым эфіры і чытайце на сайце “Свабоды”.
XS
SM
MD
LG