Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў Маладога Фронту выклікаюць на допыты


Любоў Лунёва, Менск Цягам апошніх сутак актывістаў незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт выклікаюць на допыты ў пракуратуру. Кацярына Галіцкая распавяла, што сьледчы Менскай пракуратуры Сяргей Грахоўскі паведаміў ёй пра тое, што супрацоўнікі КГБ перадалі яму справу супраць актывістаў Маладога Фронту Алега Корбана і Зьмітра Хведарука.

Кацярына распавяла, што сьледчы цікавіўся яе асабістымі знаёмствамі з актывістамі моладзевай арганізацыі. Сяргей Грахоўскі трымаў у руках нататнік Зьмітра Хведарука, які супрацоўнікі КГБ сканфіскавалі ў часе ператрусу.

Апроч Кацярыны Галіцкай на допыт выклікалі непоўнагадовую Алену Макарэвіч і Касю Краснову. Дзяўчаты не адмаўляліся, што ведаюць А.Корбана і З.Хведарука.

Актывісты Маладога фронту лічаць, што гэтыя допыты ставяць на мэце запалохаць моладзь напярэдадні вулічных вясновых акцыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG