Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбіраць подпісы ў абарону музэю забаронена?


Радыё Свабода Сёньня ў Жлобіне намесьніца дырэктара ў пытаньнях ідэалёгіі й выхаваўчай працы сярэдняй школы №11 Ганна Гараўцова сканфіскавала ў маладых актывістаў аркушы з подпісамі больш як ста школьнікаў. Дзеці падпісваліся ў абарону мясцовага гістарычна-краязнаўчага музэю.

Як паведаміў ініцыятар збору подпісаў Кірыл Атаманчык, завуч патлумачыла, што збор подпісаў у школе №11 ня ўзгоднены з аддзелам адукацыі райвыканкаму, таму яна й забірае подпісы.

Дзеяньні пэдагога моладзь зьбіраецца абскардзіць у пракуратуры.

Нагадаем, што 1 сакавіка маладыя актывісты Жлобіна распачалі зьбіраць подпісы гараджанаў у абарону гістарычна-краязнаўчага музэю. Музэй зачынілі летась у сувязі з аварыйным станам будынку, у якім ён знаходзіцца. Памяшканьне былога дзіцячага садка, што далі мясцовыя ўлады пад музэй, не рамантуецца ўжо дванаццаць гадоў.

Гл. таксама: Жлобін: моладзь зьбірае подпісы за аднаўленьне працы музэю
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG