Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: затрыманыя за распаўсюд газэты “Свабода” -- на волі


Радыё Свабода

Сяргей Гіркін ды Антон Ўсьцімчук прабылі ў міліцэйскім пастарунку больш за гадзіну. Міліцыянты правялі з затрыманымі прафіляктычную гутарку ды склалі тлумачэньне на факт затрыманьня. Актывісты адмовіліся яго падпісваць.

Грамадзкія прадстаўнікі затрыманых Барыс Бухэль ды Ганна Ільіна паведамілі “Свабодзе”, што хлопцаў затрымалі зпакункам газэты “Свабода” на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Кіраваў затрыманьнем капітан Юры Кірыловіч. Ён жа потым у пастарунку шукаў у выданьні матэрыялы, якія зьневажаюць прэзыдэнта, але не знайшоў. Пакунак з газэтамі вярнулі грамадзкім актывістам, якія на просьбу міліцыянтам, пакінулі ім чатыры асобнікі. Астатнія раздалі мінакам на той жа вуліцы Ленінскай.
XS
SM
MD
LG