Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: людзей затрымалі за распаўсюд газэты “Свабода”


Радыё Свабода

Сяргей Гіркін і Антон Ўсьцімчук зьбіраліся распаўсюджваць на пешаходнай магілёўскай вуліцы Ленінскай газэту “Свабода”. Іх затрымалі ля офісу одной з грамадзкіх арганізацыяў гораду з пакункам выданьня.

Міліцыянты запатрабавалі, каб яны паказалі газэту. Такое патрабаваньне яны патлумачылі тым, што ў газэце ёсьць матэрыялы, якія зьневажаюць прэзыдэнта.

Цяпер Сяргей Гіркін ды Антон Усьцімчук знаходзяцца ў міліцэйскім пастарунку.
XS
SM
MD
LG