Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця начнога эфіру – мастачка Тацяна Маркавец


Радыё Свабода

Сёньня ў перадачы "Начная Свабода" мастачка, майстрыха народных вырабаў Тацяна Маркавец. Яна ўдзельніца суботняй перадачы "У што я веру". Прагучыць апытаньне ў Гомелі – якія народныя беларускія мастацкія вырабы ёсьць у Вас дома.

У досьледах – дзе беларусы захоўваюць і хаваюць грошы. Апытаньне – "як бы Вы патрацілі мільён даляраў?"

Рэпартаж з імпрэзы пачатку ў Менску габрэйскага сьвята Пурым.

У "Гукапісе" Аляксандра Памідорава пра гурт "Сьцяна", а ў "Начной чытанцы" Ўладзімір Някляеў чытае ўрыўкі з апошніх паэмаў і запісы зь дзёньнікаў.

Пасьля 23-й – запіс круглага стала Свабоды зь Вінцуком Вячоркам, Сяргеем Калякіным і Анатолем Лябедзькам, якія з слухачамі Свабоды і "Дом літаратара" – дыскусія, у якой абмяркоўваецца пытаньне – "Ці ня ёсьць байкот некаторымі пісьменьнікамі дзяржаўных выданьняў самабайкотам?".

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG