Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: супрацоўнікі КДБ дапыталі яшчэ аднаго студэнта


Радыё Свабода Два супрацоўнікі магілёўскага Камітэту дзяржаўнай бясьпекі наведаліся ў Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, каб дапытаць студэнта першага курсу гістарычнага факультэту Станіслава Кавалеўскага.

Сам спадар Кавалеўскі ня можа патлумачыць, чым ён зацікавіў КДБ. Ён не зьяўляецца сябрам моладзевых арганізацыяў — толькі часам наведвае культурна-асьветніцкія імпрэзы.

У аўдыторыю, дзе знаходзіліся двое супрацоўнікаў КДБ, студэнта прывёў выкладчык. Вось што было далей, паводле спадара Кавалеўскага:

“Яны прадставіліся, гэта былі супрацоўнікі КДБ. Яны сказалі, што мной зацікавіўся польскі Інтэрпол. Маё імя знаходзіцца ў сьпісах польскіх грамадзкіх аб’яднаньняў. Яшчэ я зьяўляюся адным са шматлікіх студэнтаў, якія ў пэрспэктыве могуць навучацца ў польскіх унівэрсытэтах. Яны сказалі: табе пагражае ад дзесяці да пятнаццаці гадоў за шпіянаж”.

Падчас гутаркі супрацоўнікі КДБ дамагаліся ад Станіслава Кавалеўскага сьпісаў людзей, якія часта наведваюць замежжа. Пакуль рэакцыі з боку рэктарату па наведваньні супрацоўнікамі КДБ ўнівэрсытэту няма, Кавалеўскі ж шукае дапамогі ў праваабаронцаў.
XS
SM
MD
LG