Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь наведаюць прадстаўнікі Хавіера Саляны


Паводле БелаПАН

Найбліжэйшымі днямі Беларусь наведае дэлегацыя Эўразьвязу, накіраваная вярхоўным прадстаўніком Зьвязу ў пытаньнях вонкавай палітыкі і бясьпекі Хавіерам Салянам. Пра гэта сёньня паведаміў дэпутат парлямэнту Бэльгіі Жан-Поль Анры на сустрэчы ў Менску са старшынём палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзімерам Канаплёвым.

Паводле спадара Анры нядаўні візыт кіраўніка Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэне Ван дэр Ліндэна ў Менск і будучы візыт прадстаўнікоў Хавіера Саляны сьведчаць аб тым, што ў Эўропе фармуюцца іншыя погляды на Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG