Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Уладзімер Навумаў вылецеў у Нью-Ёрк


Радыё Свабода Міністар унутраных спраў Беларусі Уладзімер Навумаў вылецеў у Нью-Ёрк, дзе ў штаб-кватэры ААН сёньня пачынаецца міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях супрацьдзеяньня гандлю жанчынамі.

На мінулым тыдні прадстаўнікі шэрагу грамадзкіх арганізацый Беларусі накіравалі ліст генэральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну з заклікам не дапусьціць удзелу спадара Навумава ў канфэрэнцыі. Аўтары ліста падкрэсьлілі, што паводле дакладу і рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Навумаў “падазраецца ў дачыненьні да выкраданьняў" вядомых грамадзкіх дзеячаў і зьяўляецца адным з беларускіх службоўцаў, на каго распаўсюджваецца забарона на ўезд у краіны Эўразьвязу і ЗША.

Аднак у прэсавай службе ААН растлумачылі, што генэральны сакратар ААН ня мае паўнамоцтваў дазваляць або забараняць каму-небудзь удзел у канфэрэнцыі.
XS
SM
MD
LG