Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя Эўразьвязу наведае Беларусь


Радыё Свабода Дэлегацыя Эўразьвязу ад імя вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па агульнай зьнешняй палітыцы і бясьпецы Хаўэра Саляны найбліжэйшымі днямі наведае Беларусь. Пра гэта заявіў сёньня дэпутат фэдэральнага парлямэнту Каралеўства Бэльгія Жан-Поль Анры на сустрэчы ў Менску са старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімерам Канаплёвым, паведамляе БелаПАН.

Ж.-П.Анры зазначыў, што заўсёды імкнуўся садзейнічаць таму, каб людзі больш даведаліся пра Беларусь. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што цяпер кантакты Беларусі з ЭЗ знаходзяцца на этапе, які шмат у чым зьяўляецца вызначальным для будучых стасункаў. Ён зазначыў, што нядаўні візыт кіраўніка ПАРЭ Рэнэ Ван дэр Ліндэна ў Менск і будучы візыт прадстаўнікоў Х.Саляны сьведчаць аб тым, што ў Эўропе фармуюцца іншыя погляды на Беларусь. Паводле У.Канаплёва, падчас сёньняшняй сустрэчы будуць абмеркаваны пытаньні, "якія цікавыя для нас як для парлямэнтароў".
XS
SM
MD
LG