Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ігар Рынкевіч патрабуе завесьці справу па факце фальсыфікацыі выбараў


Радыё Свабода, Менск Адвакат экс-кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч накіраваў у пракуратуру Беларусі заяву з просьбай завесьці крымінальную справу па факце фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле БелаПАН, адвакат патрабуе даць прававую ацэнку заяве Аляксандра Лукашэнкі і пачаць крымінальную справу па зьместу зробленых заяў.

Маецца на ўвазе публічная заява кіраўніка Беларусі аб фальшаваньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў на прэсавай канфэрэнцыі для ўкраінскіх мэдыяў 23 лістапада 2006 года. Паводле адваката І.Рынкевіча, з выказваньняў кіраўніка Беларусі вынікае, што ён асабіста паўплываў на скажэньне вынікаў галасаваньня. Аналягічную заяву ў пракуратуру накіраваў раней і экс-кандыдат ў прэзыдэнты Аляксандар Казулін. А. Казулін і І.Рынкевіч настойваюць на тым, каб пракуратура зрабіла запыт у выбарчыя штабы экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, у Беларускі Хэльсынскі Камітэт й іншыя праваабарончыя арганізацыі з просьбай даць інфармацыю аб зафіксаваных зьвестках па фактах парушэньняў выбарчага заканадаўства падчас прэзыдэнцкай кампаніі.
XS
SM
MD
LG