Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Учора ўвечары менчукі зрабіліся сьведкамі ўнікальнай для нашага гораду зьявы — моцнага хістаньня зямной кары”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 5 сакавіка ў розныя гады мінулага.

Вітаю вас на хвалях Беларускай Свабоды! Вось як выглядаў дзень 5 сакавіка розных гадоў у публікацыях беларускіх газэт.

“Красноармейская правда” ў 1927 годзе паведамляе: “Дзяржгандлем Беларусі сёлета плянуецца падрыхтаваць для вывазу за мяжу дрожджы, гліцэрын, патаку, рогі, капыты, пясок на паліву, белую паліву, ганчарныя вырабы, рыбу, бульбяную муку. З Барысаўскай акругі дасылаюцца ў Нямеччыну ўзоры ганчарных вырабаў і лускІ рыбы. Мазыр атрымаў заданьне выявіць магчымасьць экспарту рыбы. Беларуская рыба, у прыватнасьці Мазырскай акругі, можа быць рэалізаваная ў Польшчы, гэтаму спрыяе блізкасьць мяжы”.

“Бальшэвік Палесся” ў 1937 годзе зьмяшчае ўрадавае паведамленьне: “Урад БССР паведамляе ўсіх працоўных Беларусі, што ў Віцебску ў ноч на 1 сакавіка ад варожай рукі загінуў буйны мастак БССР Пэн Юрый Майсеевіч… Не стала чулага, глыбока дэмакратычнага, гуманнага мастака, які спачуваў усім абяздоленым і змог гэта спачуванне перадаць у сваіх праўдзівых творах. Творчая спадчына гэтага выдатнага мастака з’явіцца школай для маладых советскіх мастакоў і будзе шырока выкарыстана ў інтарэсах працоўных нашай краіны”.

“Учора ўвечары менчукі зрабіліся сьведкамі ўнікальнай для нашага гораду зьявы — моцнага хістаньня зямной кары, — піша ў 1977 годзе “Вечерний Минск”. — “Так, у Менску быў землятрус, — гаворыць загадчык абсэрваторыі, кандыдат геалягічна-мінэралягічных навук Ю.Н.Кузьняцоў. — Землятрус, эпіцэнтар якога цяпер удакладняецца, пачаўся ў 22 гадзіны 23 хвіліны 56 сэкунд. Найбольш моцны быў першы штуршок — да чатырох балаў, ён адчуваўся 2—5 хвілінаў. Затым цягам некалькіх гадзінаў ішлі паўторныя штуршкі, але яны былі менш моцныя”.
XS
SM
MD
LG