Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Казулін пераабраны старшынём БСДП (Грамада)


Радыё Свабода Сёньня ў Менску на чарговым з’езьдзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пераабрана партыйнае кіраўніцтва. Старшынём, на безальтэрнатыўнай аснове, пераабраны цяперашні лідэр Аляксандар Казулін.

За яго прагаласавала 55 дэлегатаў з 75-ці. Нагадаем, спадар Казулін адбывае пяць з паловай гадоў зьняволеньня ў папраўчай калёніі. Таму выконваць абавязкі старшыні будзе яго першы намесьнік.

Дэлегат Алесь Абрамовіч заклікаў пасьля заканчэньня з’езду выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску з патрабаваньнем вызваленьня Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў.

З’езд праходзіў на сядзібе партыі БНФ. А гэта невялікае памяшканьне і некаторыя з дэлегатаў вымушаныя былі стаяць у калідоры. Знайсьці іншае месца ў Менску кіраўніцтву партыі не ўдалося. Асобныя ўстановы адмовілі, а Палац культуры аўтазаводу прапанаваў толькі залю больш як на тысячу месцаў. За яе быў выстаўлены буйны кошт арэнды і партыя ад гэтага варыянту вымушана была адмовіцца.
XS
SM
MD
LG