Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх “нязгодных” зьбіваў пецярбурскі ОМОН


Радыё Свабода У Санкт-Пецярбурзе адбыўся “Марш нязгодных”, які раней быў забаронены ўладамі. Арганізатары, сябры руху “Іншая Расея”, атрымалі дазвол толькі на правядзеньне мітынгу, аднак гэты варыянт іх не задаволіў. Удзельнікі шэсьця прарвалі кардоны ОМОНу і здолелі прайсьці па галоўнай вуліцы горада зь лёзунгамі “Расея бяз Пуціна”, “Гэта наш горад”, “Нам патрэбная іншая Расея”. Паводле сьведчаньняў, падчас шэсьця яго ўдзельнікаў жорстка зьбівалі.

“Гэта была самая магутная акцыя пратэсту”, сказаў адзін зь яе арганізатараў Гары Каспараў у інтэрвію радыёстанцыі “Эхо Москвы”. “Мы здолелі прайсьці больш паловы Неўскага праспэкту, і калёна, якая дайшла да будынку старой Думы, складала 4 - 4,5 тысячы чалавек”.

Каспараў лічыць, што правядзеньне акцыі на радзіме Пуціна можна лічыць “калясальным посьпехам”, хаця, паводле яго, “колькасьць затрыманых у ходзе акцыі вымяраецца сотнямі”. Сярод іх – лідэр Нацыянал-бальшавіцкай партыі Расеі Эдуард Лімонаў, якому можа быць прад’яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG