Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жлобін: моладзь зьбірае подпісы за аднаўленьне працы музэю


Паводле БелаПАН У Жлобіне маладыя актывісты пачалі збор подпісаў за аднаўленьне працы мясцовага гісторыка-краязнаўчага музэю. Пра гэта БелаПАН паведаміў ініцыятар акцыі, адзінаццаціклясьнік гарадзкой гімназіі № 1 Кірыл Атаманчык.

Гісторыка-краязнаўчы музэй у Жлобіне канчаткова спыніў прыём наведвальнікаў у пачатку сакавіка 2006 году. Намесьніца дырэктара музэю Сьвятлана Сяргеенка патлумачыла, што прымаць наведвальнікаў забаранілі пажарныя з прычыны аварыйнага стану будынка, узьведзенага яшчэ ў 1909 годзе. Мясцовыя ўлады яшчэ 12 гадоў таму аддалі пад музэй былы дзіцячы садок, які знаходзіцца побач. Аднак рэканструкцыя садка дагэтуль не пачалася.
XS
SM
MD
LG