Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Найлепшая памяць для ахвяраў – годнае жыцьцё іхных нашчадкаў”


Галіна Абакунчык, Менск Сёлета – 70-я ўгодкі кульмінацыі сталінскага тэрору. З гэтай нагоды беларуская грамадзкасьць абвясьціла гэты год Годам памяці. Як, на вашую думку, трэба ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій? Гэтае пытаньне людзям на вуліцах Менску задавала наша карэспандэнтка.

Спадар: “Ведаеце, калі мы кажам пра гісторыю краіны, то мы павінны гаварыць ня толькі пра станоўчыя моманты, але і пра адмоўныя таксама. А як ушаноўваць гэта, то тут павінна быць палітыка, як і ў дачыненьні вэтэранаў Вялікай айчыннай вайны”.

Спадарыня: “Безумоўна, пасьля іх павінная застацца нейкая памяць. Я думаю, што гэта можа быць помнік”.

Карэспандэнтка: “Як, на вашую думку, трэба ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў?”

Спадар: “Я лічу, што найлепшая памяць для іх – гэта годнае жыцьцё іхных нашчадкаў, чаго ў нас ня бачна ў прынцыпе”.

Юначка: “Я лічу, што найлепшая памяць для іх – калі кожны беларус будзе ведаць, што былі і масавыя рэпрэсіі, і масавыя расстрэлы. І, што большая частка думаючых людзей у Беларусі былі расстраляныя. І калі кожны беларус будзе гэта ведаць і помніць, то гэта і будзе галоўнае ўшанаваньне”.

Спадар: “Самае галоўнае, каб людзі памяталі пра гістарычныя памылкі, каб яны больш не паўтараліся. А як гэта зрабіць? Гэта пытаньньне складанае. Вось запраста, на вуліцы на яго немагчыма адказаць. Гэта павінны прымаць рашэньне група дасьведчаных людзей, спэцыялісты”.

Карэспандэнтка: “Як, на вашую думку, трэба ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў?”

Спадар: “Каб гэта было ўлічана ў падручніках, у літаратуры. Па-добраму, каб людзей ня страшылі і катавалі, а нагадвалі, што такое адбывалася. Каб людзі стараліся не паўтараць такіх памылак, каб гэтага не адбылося наноў”.

Юнак: “Самае лепшае ўшанаваньне – гэта прызнаньне на дзяржаўным узроўні сталінскага генацыду супраць беларускага народа і супраць беларускай нацыі. І гэта абавязкова адбудзецца пры новай, дэмакратычнай уладзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG