Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па праўду беларускія жанчыны паехалі ў Кіеў


Паўло Зуб''юк, Кіеў Сёньня беларускую амбасаду ў Кіеве пікетавалі беларускія жанчыны, якія лічаць сябе ахвярамі праваахоўчых ворганаў Рэспублікі Беларусь.

Беларускую амбасаду ў сталіцы Ўкраіны пікетавалі жанчын зь Беларусі. Удзельнікі акцыі заяўляюць, што толькі такім чынам яны могуць данесьці да грамадзтва і ўлады інфармацыю аб сваіх праблемах, павязаных з парушэньням правоў іх блізкіх. Вось што аспавяла удзельніца акцыі:

Кошкіна: "Я – Тацяна Кошкіна, горад Менск. Прывяла мяне сюды бяда. Справа ў тым, што ў нашай рэспубліцы выбудавана дванаццацігадовая вэртыкаль улады. Прэзыдэнт кажа пракурору, каб была 100% раскрывальнасьць. Ён зьверху спускаецца данізу і ўнізе знаходзіць. Асабліва ў сьнежні – ён “вісякі” заўсёды знаходзіць кім “закрыць”. Тое ж здарылась з маім сынам – незаконна засуджаным. Бацьку яны на судзе ня слухалі – казалі, што ён “зацікаўлены”, бо тое ягоны сын. Дык я прама скажу, што пракурор быў зацікаўлены – “павесіць” “вісяк”! Вось вам і “стоадсоткавая раскрывальнасьць” У нас у Канстытуцыі напісана, што народ мае ўладу, але народ ныякай ўлады ня мае і ніякіх правоў! А бясчынства ў нас – мяне могуць за адну хвіліну схапіць, рукі скруціць, пасадзіць – і я буду “вялікім злачынцам”…

Дагэтуль жанчыны спрабавалі правесьці такія акцыі ў Менску, але не атрымалі дазволу ад гарадзкіх ўладаў.

Юпко: "Мяне завуць Юпко Галіна, горад Менск. Мы, 50 жанчын, пісалі заявы і намагаліся атрымаць дазвол на правядзеньне пікета ў нашай Рэспубліцы Беларусь. Але нам тры разы па надуманых падставах адмаўлялі. Вось я паказваю паперы, дзе нам Менгарвыканкам адмаўляе. Зараз мы падалі ў суд на Менгарвыканкам, і суд будзе вырашаць".

Сытуацыю пракамэтавала Кацярына Ткачэнка, прэсавы сакратар Аб’яднанае Грамадзянскае Партыі, якая дапамагала у падрыхтоўцы акцыі:

Ткачэнка: "Беларускія жанчыны зьвярнуліся ў Аб’яднаную грамадзянскую партыю па інфармацыйную дапамогу. І ад некаторых жанчын я пачула вельмі цікавую рэч: яны апавядалі, што калісьці раней, калі слухалі выступы Лукашэнкі, дзе ён даваў загады чыноўнікам “разабрацца”, “пасадзіць”, “пакараць” – яны былі задаволеныя, ім гэта вельмі падабалася. Але потым яны зразумелі, што вэртыкаль, якую за 12 год пабудаваў Лукашэнка, працуе такім чынам: яго загады, спушчаныя па гэтай вэртыкалі, б’юць па лёсах простых людзей".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG