Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага Ўладзіміра Леванеўскага выпусьцілі з пастарунку


Радыё Свабода, Горадня Ва Ўладзіміра Леванеўскага ў Ленінскім РАУС Горадні сканфіскавалі 163 улёткі і склалі пратаколы — адміністрацыйнага затрыманьня, а таксама асабістага догляду і канфіскацыі ўлётак. Пасьля гэтага хлопца выпусьцілі з пастарунку.

Паводле бацькі Ўладзіміра Валерыя Леванеўскага, міліцыянты ня склалі пратаколу правапарушэньня, бо ня ведаюць — што канкрэтна ён парушыў паводле новага адміністрацыйнага кодэксу, які пачаў дзейнічаць зь 1 сакавіка. Уладзіміра Леванеўскага затрымалі на рынку “Карона” з улёткамі, у якіх паведамляецца пра мітынг прадпрымальнікаў, што мае адбыцца 12 сакавіка ў сталіцы.
XS
SM
MD
LG