Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы сын Валерыя Леванеўскага Ўладзімер


Радыё Свабода, Горадня Сёньня каля 18 гадзінаў у Горадні затрымалі Ўладзімера Леванеўскага — сына аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Валерыя Леванеўскага.

Хлопцу 21 год, ён раздаваў на крытым рынку “Карона” ўлёткі з паведамленьнем пра мітынг прадпрымальнікаў, які мае адбыцца ў сталіцы 12 сакавіка.

Уладзімера Леванеўскага даставілі ў Ленінскі райаддзел міліцыі. Як паведаміў афіцэр Тадэвуш Матукевіч, у пастарунку адбываецца разьбіральніцтва адносна затрыманьня Ўладзімера Леванеўскага.
XS
SM
MD
LG