Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: Беларусь 21-я паводле колькасьці жанчын у парлямэнце


Радыё Свабода 21 месца ў сьвеце займае Беларусь паводле долі жанчын у, гэтая доля складае 29%.

Гэта больш , чым ва ўсіх краінах-суседзях: у Польшчы толькі кожны пяты дэпутат Сэйму – жанчына, у Літве жанчыны складаюць чвэрць ад усіх дэпутатаў парлямэнту, у Расеі – 10%, ва Ўкраіне – 9%.

Паводле долі жанчынаў сярод парлямэнтароў Беларусь наперадзі Злучаных Штатаў, там кангрэсмэнкі складаюць 16%, праўда, у нямецкім бундэстагу доля жанчын больш, чым у беларускай палаце прадстаўнікоў – 31%.

А першае месца ў сьвеце паводле долі жанчын-заканадаўцаў займае афрыканская краіна Руанда, там жанчыны складаюць палову дэпутацкага корпусу. Справаздача ААН, у якой утрымліваюцца ўсе гэтыя дадзеныя, нічога не гаворыць пра тое, якія ўладныя паўнамоцтвы маюць парлямэнты адпаведных краінаў і жанчыны-дэпутаты, якія ў іх засядаюць.
XS
SM
MD
LG