Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Казуліну працягнулі рэжым выхаду з галадоўкі


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта дачцэ палітыка Юліі паведаміў намесьнік начальніка калёніі “Віцьба-3” Руслан Прымак.

“Аляксандра Казуліна яшчэ на месяц вызвалілі ад працы й дазволілі яму адмысловае дыябэтычнае харчаваньне. Але ён удзельнічае ва ўсіх атрадных мерапрыемствах”, — сказаў Руслан Прымак.

Паводле міліцыянта, “Аляксандар Казулін пачуваецца добра, у яго здавальняючыя аналізы”.

Нагадаем, у канцы мінулага году экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін трымаў у калёніі 53-дзённую палітычную галадоўку, падчас якой схуднеў болей як на дваццаць кіляграмаў.
XS
SM
MD
LG