Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жлобін: моладзь бароніць гістарычна-краязнаўчы музэй


Радыё Свабода У Жлобіне моладзевыя актывісты пачалі зьбіраць подпісы за аднаўленьне працы мясцовага гістарычна-краязнаўчага музэю.

Распавядае ініцыятар грамадзкай акцыі, навучэнец жлобінскай гімназіі Кірыл Атаманчык:

“За першы дзень нам удалося сабраць дзевяноста пяць подпісаў. Падпісваліся старшаклясьнікі, настаўнікі. Проста трэба дапамагчы нашай культуры, нашай асьвеце. Трэба ўзьняць маральны стан моладзі, каб яна ведала гісторыю сваёй бацькаўшчыны”.

Гістарычна-краязнаўчы музэй у Жлобіне канчаткова спыніў прыём наведнікаў больш як год таму. Забаранілі пажарныя — з прычыны аварыйнага стану будынку. Рэканструкцыя былога дзіцячага садка, які мясцовыя ўлады далі пад музэй, не вядзецца дванаццаць гадоў.

Тым часам лядовы палац з аквапаркам пабудаваны ў горадзе менш як за два гады.
XS
SM
MD
LG