Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Васіль Шаладонаў


Радыё Свабода Увечары 1 сакавіка памёр кіраўнік менскага прадстаўніцтва Сталага камітэту гэтак званага саюзу Беларусі й Расеі Васіль Шаладонаў. Ён памёр у лякарні ад апёкаў, якія атрымаў у выніку пабытовай траўмы. Лекары змагаліся за ягонае жыцьцё каля пяці месяцаў.

Васіль Шаладонаў нарадзіўся 10 ліпеня 1948 году ў вёсцы Граб’е Акцябрскага раёну Гомельскай вобласьці ў сям’і сялянаў. Пасьля заканчэньня юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсітэту працаваў ў пракуратуры, быў сакратаром Лоеўскага райкаму ЛКСМ Беларусі, затым вярнуўся ў ворганы пракуратуры. У 1984 годзе быў прызначаны першым намесьнікам пракурора Гомельскай вобласьці, паведамляе БелаПАН.

У 1990 годзе абраны народным дэпутатам БССР, а затым – намесьнікам старшыні Вярхоўнага Савету БССР. У 1992-1995 гадох – генэральны пракурор Рэспублікі Беларусі. Ад 2003 году ўзначальваў менскае прадстаўніцтва Сталага камітэту саюзу.
XS
SM
MD
LG