Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад загадаў эканоміць паліва


Радыё Свабода Урад Беларусі зацьвердзіў асноўныя мэтавыя паказьнікі для энэргазьберажэньня на 2007 год. Адпаведнае рашэньне ёсьць у пастанове Совету міністраў №241 ад 27 лютага.

Згодна з дакумэнтам, зьніжэньне энэргаёмістасьці валавога ўнутранага прадукту ў 2007 годзе ў параўнаньні з 2006 годам павінна скласьці 7-8 адсоткаў. Пры гэтым у першым квартале энэргаёмістасьць ВУП неабходна зьнізіць на 4 адсотка, у першым паўгодзьдзі – на 5 адсоткаў, а за дзевяць месяцаў 2007 году – на 6 адсоткаў.

Арганізацыям дзяржаўнага вытворчага аб’яднаньня “Белэнэрга” неабходна зэканоміць 325 тысячаў тонаў умоўнага паліва. Для прадпрыемства “Белпаліўгаз” паказьнік энэргазьберажэньня павінен скласьці мінус 8,1 адсотка, для Міністэрства прамысловасьці – мінус 11,5 адсотка, для Міністэрства будаўніцтва й архітэктуры – мінус 9,2 адсотка, концэрна “Белнафтахім” – мінус 9,5 адсотка, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG