Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адбудзецца канцэрт "Салідарныя зь Беларусьсю"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве 25 сакавіка адбудзеца грандыёзны канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю” у самым цэнтры гораду на Замкавым пляцы – пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў канцэрту з грамадзкай арганізацыі “Свабодная Беларусь” Куба Міхалоўскі.

Міхалоўскі: “Мы ўжо другі раз арганізоўвем кацэрт салідарнасьці зь Беларусьсю. Гэта, як падаецца, самая вялікая акцыя ў Эўропе й сьвеце ў падтрымку дэмакратызацыі Беларусі й гэтым разам адбываецца ў надзвычай прэстыжным месцы. Канцэрт будзе ў рытме рэгі – гэта музыка свабоды, а мы ня хочам, каб гэта быў сумны канцэрт. Выступяць польскія зоркі – Кая, Мунек Сташчык з гурту T-Love, Кася Насоўска, Лявон Вольскі ды іншыя музыкі зь Беларусі, імёны якіх мы пакуль не падаем, бо часам цяжка арганізаваць прыезд беларускіх музыкаў”.

Летась на падобны канцэрт, які трансьляваўся й цяпер будзе трансьлявацца ў наўпроставым этэры польскага тэлебачаньня й каналу “Палёнія”, прыйшлі больш за 5 тысячаў чалавек.

На фота - леташні канцэрт

XS
SM
MD
LG