Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: “Вышэй за ўсё – наша дружба з расяянамі”


Паводле БелаПАН 1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію катарскаму спадарожнікаваму тэлеканалу “Аль-Джазіра”.

У інтэрвію сярод іншага А.Лукашэнка падкрэсьліў, што Беларусі і аб’яднанай Эўропе “трэба спыніць глядзець адна на адну праз агароджу”. “Беларусь шмат што значыць у гарантаваньні энэргетычнай бясьпекі Эўропы, – сказаў беларускі кіраўнік. – Эўропа зразумела, што калі нестабільна будзе ў Беларусі, то нестабільна будзе і ў Эўропе”.

А.Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая да дыялёгу з ЗША. “Мяч на іх баку. Калі амэрыканцы лічаць за патрэбнае ўстанавіць нармальныя адносіны зь Беларусьсю, то мы да гэтага гатовыя, – сказаў А.Лукашэнка. – Мы гатовыя абмяркоўваць любыя ініцыятывы, любыя ўмовы, але яны павінны быць прымальныя і ўлічваць беларускія інтарэсы”.

У інтэрвію тэлеканалу “Аль-Джазіра” кіраўнік Беларусі закрануў і цяперашнюю сытуацыю ў адносінах Беларусі і Расеі. “Якія б адносіны ні складаліся сёньня з расейскім кіраўніцтвам, – сказаў Аляксандар Лукашэнка, – мы ня здрадзім расяянам”. “Падабаецца гэта камусьці ці не, на Захадзе павінны разумець, што вышэй за ўсё – наша дружба з расяянамі. Мы са сьвятым жартаваць ня будзем”, – заявіў А.Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG