Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя апазыцыі сустрэлася з кангрэсмэнам Шымкусам


Алесь Дашчынскі, Менск Дэлегацыя беларускай апазыцыі працягвае сустрэчы ў кангрэсе ЗША. Завяршылася сустрэча з кангрэсмэнам Джонам Шымкусам, кіраўніком так званай балтыйскай групы кангрэсу (яна аб’ядноўвае кангрэсмэнаў, зьвязаных каранямі ці інтарэсамі з балтыйскім рэгіёнам Эўропы).

Спадар Шымкус быў адным зь ініцыятараў прыняцьця Акту аб дэмакратыі ў Беларусі. Сябра дэлегацыі старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка гэтак падсумаваў вынікі сустрэчы:

“Мы выклалі яму шэраг прапановаў. Прапановы датычаць магчымага прыняцьця “Пляну Маршала” для будучай дэмакратычнай Беларусі. Я маю на ўвазе дакумэнт аналягічны non-paper Эўрапейскай Камісіі, гэта значыць пералік дэмакратычных вымаганьняў - унівэрсальных, стандартных - і пералік магчымых карысьцяў, якія магла б мець будучая дэмакратычная Беларусь. Прапановы датычаць увядзеньня слуханьняў аб Беларусі ў Кангрэсе на аснове Хэльсынскай камісіі, а таксама каардынацыі паміж Злучанымі Штатамі і Эўрапейскім Зьвязам, суседнімі з намі краінамі пазыцыі па Беларусі.

Наперадзе нас чакаюць спатканьні з кангрэсмэнам Тадэўсам МакКотэрам, кіраўніком палітычнага камітэту рэспубліканцаў у ніжняй палаце, і кангрэсмэнам Крыстафэрам Сьмітам, якога рэкамэндаваць ня трэба - ён зрабіў вельмі шмат для Беларусі, будучы сустаршынём Хэльсынскай камісіі”.

Задайце пытаньне дэлегацыі беларускай апазыцыі ў Вашынгтоне!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG