Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная аБЛОГа" – 1 сакавіка


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд форумаў і блогаў Белнэту.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць заяву намесьніка генэральнага пракурора Віктара Пруса пра тое, што “ў праваахоўных органаў Беларусі дастаткова сіл і сродкаў, каб забясьпечыць выкананьне законнасьці ў пэрыяд кампаніі па продажы акцый буйных прамысловых прадпрыемстваў краіны”. Водгукі: “Ну вось, распродаж толькі пачаўся, крыштальны сасуд беларускага эканамічнага цуду пацёк”; “Да чаго бясьпека грамадзянаў пры продажы буйных прадпрыемстваў?”; “Пасьля такіх заяваў цяжка ўявіць, чаго чакае ўлада ад прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў. Ці то масавых акцый пратэсту працоўных, ці то спробаў прэтэндэнтаў зьдзейсьніць самазахоп дзяржуласнасьці, ці то ўдзелу ў прыватызацыі буйных бандфармаваньняў”.

Аглядальніца блог-парталу “Позірк” Марыйка Мартысевіч адгукаецца на онлайн-канфэрэнцыю старшыні афіцыйнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца на сайце “Белтэлерадыёкампаніі”. Марыйка Мартысевіч падкрэсьліла, што расейскамоўны пісьменьнік Беларусі адказваў з памылкамі ў расейскай мове: “Няважна, што правілы расейскай мовы могуць зьмяніць толькі ў Расеі. Як слушна сказаў на канфэрэнцыі сам Чаргінец: "Пісьменьнік мае свае погляды і мае права на тое, каб выкласьці гэтыя погляды. Але калі ён спрабуе выказваць іх зь ініцыятывы з з-за мяжы, то гэты няправільна."

Аўтар s13 з сайту “Блог Горадні” піша: “На доме між вуліцамі Кірава і Маркса павесілі вялікую расьцяжку, на якой Санта Клаўс віншуе гарадзенцаў з Новым Годам. Сёньня ўжо 1 сакавіка – дзень, калі вясна ўступіла ў свае правы ня толькі па календары, але і ранішнім дажджом. Але Санта Клаўс упарта вісіць і радуе народ неактуальнай інфармацыяй”.

Культурніцка-забаўляльны сайт Plus.by распавядае пра тое, што беларуская сьпявачка Aura запісала песьню супольна з амэрыканскім рэпэрам Doobie. Песьня завецца “Ноччу на Купальле (St.Ivan’s day)” і выконваецца на беларускай і ангельскай мовах. Паводле аўтара песьні Яўгена Алейніка, новы твор - “штосьці асаблівае, якое вылучаецца з агульнай масы фарматнай музыкі”. Тут жа на сайце можна спампаваць “Ноччу на Купальле”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG