Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея будзе думаць пра крэдыт Беларусі 2 месяцы


Радыё Свабода “Адказ Менску аб магчымым крэдыце ў памеры паўтара мільярда даляраў Масква зможа даць не раней, чым празь месяц-два”, – пра гэта заявіў сёньня міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.

“Мы атрымалі заяўку, будзем цяпер над ёй працаваць”, – адказаў міністар на пытаньне, якой можа быць сума крэдыту ў выпадку прынцыповага станоўчага рашэньня.

На мінулым тыдні ўрад Беларусі зьвярнуўся з просьбай аб такім крэдыце. Паводле беларускага Міністэрства фінансаў, гэтыя грошы пойдуць на дадатковае фінансаваньне выдаткаў бюджэту ў сувязі з рэзкім ростам цэнаў на энэрганосьбіты.

Беларусь таксама зьвярнулася па буйныя крэдыты да аўстрыйскага “Райфайзэнбанку” і да ўраду Кітайскай Народнай Рэспублікі.
XS
SM
MD
LG